Алексіевіч: Я ўяўляю сабе ўладу будучыні — прэзідэнт Віктар Бабарыка і прэм’ер Кірыл Руды

«Я пакуль сур’ёзна не сачу за выбарамі. Я бачыла толькі чаргу, якая стаяла да Статкевіча на Камароўскім рынку. Але магу сказаць, што Віктар Бабарыка мне вельмі падабаецца. Гэта цікава, паведамляе «Наша Нiва».
Мне здаецца, што ў Бабарыкі ёсць шанс, калі толькі Лукашэнка нешта не прыдумае.
Разам з тым, мне здаецца, што Віктар яшчэ да канца не прадумаў свой план. У мяне адчуванне, што ён сам у роздумах, і для яго самога гэта было нечаканасцю.
З Віктарам Бабарыкам мы рабілі разам кніжку.
Гэта вельмі моцная асоба. Я ўяўляю сабе такую ўладу будучыні: прэзідэнт — Віктар Бабарыка, прэм’ер — Кірыл Руды. Мы б тады жылі ў зусім іншай краіне.
Тое, што Бабарыка пайшоў на выбары — гэта вельмі мужны ўчынак. Ён заўсёды хоча нешта добрае зрабіць для краіны, і яго мучае, што адбываецца ў Беларусі. Вялікая павага яму за тое, як ён падтрымліваў пісьменнікаў, мастакоў. Ён вельмі шмат добрага зрабіў».
Читайте также
- Законопроект в Конгрессе США может сорвать сделку с дизельным топливом
- Какой церковный праздник отмечают в Украине 24 октября и что принято делать в этот день?
- Названа возможная площадка для встречи Путина и Трампа: подробности пока неизвестны
- Какой церковный праздник отмечают в Украине 17 октября: память пророка Осии и Андрея Критского
- Армения и Азербайджан: почему мирный процесс продвигается медленно?

Разделы сайта
Свежие новости
