Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

21.04.2019 3:07

Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

У дзень радаснага напаміну пра перамогу Вечнага Жыцця над смерцю зычым вам радасці, гармоніі, душэўнай цеплыні, шчасця ў вашых сем’ях.

Няхай вера ў Хрыста дапаможа ў вашай штодзённай барацьбе з хлуснёй, нянавісцю, несправядлівасцю і злом.

Жадаем вам моцы ў Божай праўдзе, якая вядзе нас да сапраўднага жыцця.

Будзем супольнымі. Няхай уваскрэсне наша краіна, уваскрэсне наш народ. Надзею на гэта падараваў нам Хрыстос сваёй крыжовай смерцю і слаўным Уваскрэсеннем.

Са Святам!

Источник