Улады нечакана вырашылі правесці ў цэнтры Мінска свой мітынг

16.08.2020 4:57

Улады нечакана вырашылі правесці ў цэнтры Мінска свой мітынг

«На ім збяруцца сілы, якія падтрымліваюць дзяржаўны курс. На мітынгу збяруцца ўсе тыя, каму дарагая Радзіма, хто супраць падзелу краіны на два супрацьлеглыя лагеры. Увогуле, з намі — уся канструктыўная Беларусь!» — паведамляюць арганізатары.

Чытачы Intex-press на ўмовах ананімнасці паведамляюць пра патрабаванні свайго начальства прыняць удзел у мітынгу ў падтрымку прэзідэнта. Па іх словах, збор і ад’езд на аўтобусах запланаваны а 9-й раніцы з пляцоўкі каля райвыканкама. Шмат хто адмаўляецца ад паездкі ў свой выхадны дзень.

Источник