У Астраўцы ў ахоўнай часці БелАЭС застрэліўся салдат тэрміновай службы
Пра інцыдэнт паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Салдату было 18 гадоў, яго дзеянні зафіксавалі камеры відэаназірання.
Вайсковая часць 7434 — новая частка, адкрытая спецыяльна для аховы АЭС і забеспячэння прапускнога рэжыму на станцыі. На баявое дзяжурства яе салдаты заступілі ў красавіку 2020 года. Камандуе часцю палкоўнік Вячаслаў Баракаў.
Чытайце таксама: У Брэсцкай вобласці паспрабаваў застрэліцца салдат-памежнік. Ён быў у нарадзе па праверцы дакументаў