Тысячы жанчын ў белым выйшлі з кветкамі на гранд-марш у цэнтр Мінска 29 жніўня. Анлайн
Тысячы жанчын розных узростаў прыйшло у субботу да плошчы Перамогі, паведамляе Наша Ніва
16.10. АМАП затрымаў мужчыну, які пес жанчынам кветкі. Каля аўтазаку стаіць жанчына з кветкамі, яе пакуль не затрымліваюць.
16.15. Вакол плошчы Перамогі — карнавал, сігналяць машыны, тысячы дэманстрантак розных узростаў. Часта разам — бабулі, мамы і ўнучкі.
16.21. Бел-чырвона-белая калона жанчын рушыла ў бок Кастрычніцкай плошчы. Удзельніцы шэсця скандуюць «Лукашэнку ў аўтазак» і «Кожны дзень», паведамляе Наша Ніва.
16.26. Жанчыны на плошчы Перамогі выйшлі на праезную частку, занялі праспект Незалежнасці. Мост пра Свіслач заблакаваны бусамі і амапаўцамі.
16.32. Дзяўчыны скандуюць «Вы не мужыкі!» і «Гэта наш горад!», пасля развярнуліся і пайшлі калонай назад да плошчы Перамогі.