Сотні людзей сабраліся ў Курапатах на Ноч расстраляных паэтаў
У Курапатах на Ноч расстраляных паэтаў прыйшлі каля 400 чалавек. Вядзе вечар прадпрымальнік-цясляр Зміцер Дашкевіч, піша Наша Ніва.
Удзельнікі разгарнулі вялікі нацыянальны сцяг. На крыжах па ўсім урочышчы запалілі свечкі.
Прысутныя зачыталі спіс расстраляных у гэтую ноч. Першым пачало выступаць духавенства.
Далей пранікнёна выступіў Уладзімір Арлоў. Прысутныя праспявалі духоўны гімн «Божа, я малюся за Беларусь». Чацвёртым пасля Дашкевіча, святара і Уладзіміра Арлова выступіў Альгерд Бахарэвіч.
Нагадаем, што ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях мінскай унутранай турмы НКВД «амерыканкі» расстралялі больш за 100 прадастаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, у тым ліку 22 літаратары.
Мяркуецца, што чытанні будуць доўжыцца 3 гадзіны.
Агулам у 1930—1950-я гады ў Беларусі было рэпрэсавана каля 600 тысяч чалавек. Каля 200 тысяч з іх загінулі. Як мяркуецца, каля 30 тысяч расстраляных пахавана ў Курапатах.