Памёр вязень, якога прывезлі ў рэанімацыю з Акресціна

03.10.2020 17:57

Памёр вязень, якога прывезлі ў рэанімацыю з Акресціна

Дзяніс К. атрымаў пераломы касцей чэрапа, шматлікія гематомы, адкрытую чэрапна-мазгавую траўму сярэдняй ступені, пераломы рэбраў, пераломы правай падуздышнай косці ды іншыя траўмы. Да апошняга моманту ён знаходзіўся ў рэанімацыі без прытомнасці, – піша «Белсат». У міліцыі сказалі, што мужчына ўпаў з 2-га ярусу нараў.

– Учора (Рэд. 2 кастрычніка) яму зрабілі трэцюю аперацыю. Трымаўся на апараце, у цяжкім стане. Лекары ніякіх прагнозаў не давалі. Ён неканфліктны чалавек. Мы не можам зразумець, як ён трапіў на Акрэсціна. Мы не ведаем акалічнасцяў. Ён пайшоў на працу, сказаў, што будзе праз дзень. Ён працаваў на розных замовах, але афіцыйна не працаваў, – распавяла жонка памерлага.

Мужчына, паводле жонкі, не выходзіў на акцыі, жыў сваім жыццём.

– Звычайна муж некалькі дзён выязджае па працы. Мы ведалі, што яго не будзе. Але нават уявіць не маглі, што такое з ім можа быць. Нам проста патэлефанавалі з больніцы. Мы не ведаем, які хто яго збіў. Нам у больніцы сказалі, што лекарам ён паспеў распавесці, што яго збілі міліцыянты, – кажа жонка Дзяніса К.

Читайте также: В больницу привезли пациента с Окрестина: у него открытая ЧМТ, без сознания и на ИВЛ

Источник