Медсястра расказала, што адбываецца пасля «перамогі» над каранавірусам у медыцынскіх установах Баранавічаў

14.07.2020 18:46

Медсястра расказала, што адбываецца пасля «перамогі» над каранавірусам у медыцынскіх установах Баранавічаў

Тым не менш штодня працягваюць паміраць ад каронавіруснай інфекцыі людзі, і нават па афіцыйнай статыстыцы. У Беларусі ўжо больш за 65 тысяч хворых на COVID-19, пiша «Беларускае Радыё Рацыя».

Што адбываецца пасля «перамогі» каронавірусу ў некаторых з медычных установаў Баранавічаў, кажа медсястра агульнай практыкі Наталля Каролік:

– Дзіцячая паліклініка №1 на Чкалава. Мне патэлефанавалі супрацоўнікі і кажуць: палову другога паверха поўнасцю перакрылі, ізалявалі, выселілі адтуль вузкіх спецыялістаў, зрабілі кабінеты для «бруднай зоны». У нашай паліклініцы таксама ўсю тэрапію агульнай практыкі сагналі ў адзін блок, які можа закрывацца, ізалявацца.

Паводле Наталлі Каролік, лекарам і медсёстрам агульнай практыкі іх паліклінікі №3 працягваюць выдаваць спецадзенне, у якім яны павінны сядзець на прыёме. У той час як астатнія медыкі перайшлі на звычайную форму. Але даплачваюць згодна ўказа №131 за работу ў небяспечных умовах мінімальна. Па ўказу медсёстрам абяцана надбаўка па 500 рублёў у месяц.

За чэрвень Наталля Каролік атрымала 65 рублёў надбаўкі. Аналагічнае матэрыяльнае стымуляванне за аказанне медычнай дапамогі пацыентам з інфекцыямі і асобам, аднесеных да кантактаў першага ўзроўню, было з красавіка месяца.

Чытайце таксама: Плюс шесть смертей. Минздрав Беларуси опубликовал данные по COVID-19 на 14 июля

ВОЗ считает, что ситуация с COVID-19 в мире ухудшается

«Признание проблемы спасло бы не одну жизнь». Врач честно рассказал о двух месяцах в реанимации с COVID-19

В Барановичах временно приостановили платное тестирование на коронавирус. С чем это связано?

Источник