Маці Рамана Бандарэнкі паказала яго аналізы на алкаголь — нуль праміле ФОТАФАКТ
«Гэта аналіз, які бралі ў Рамана адразу пасля яго паступлення ў бальніцу. Я бачыла гэты вынік у яго медыцынскай карце сваімі вачыма яшчэ раніцай пасля яго шпіталізацыі, калі Раман яшчэ быў жывы», — паведаміла Алена журналістам Нашай Нівы.
Што тычыцца сімвалаў насупраць аналізаў мачы і сліны, якія падобныя на лічбу 7, маці кажа, што гэта лацінскія літары Z. Прасцей кажучы — прочыркі. Таксама Алена дала дазвол на публікацыю дакумента: «Я, Алена Бандарэнка, маці Рамана Бандарэнкі, афіцыйна дазваляю вам публікаваць вынікі лабараторных даследаванняў, якія я вам даслала».
Чытайце таксама: В отношении врача, который передал СМИ медицинское заключение о Романе Бондаренко, возбудили уголовное дело