«Лазерны тэлевізар Гарызонт», які падарылі Лукашэнку, вельмі нагадвае кітайскі праектар 2018 года. ФОТЫ
Што такое «лазерны тэлевізар»? Гэта праектар, які выводзіць карцінку на сцяну. Яшчэ ў мінулым годзе «Гарызонт» прадставіў свой прадукт — Horizont LT400F. «Якасць фармата 4К з фізічным памерам 2*3.5 метра даступна пры мінімальным размяшчэнні праектара ад сцяны», — гаварылася ў апісанні. Вось як выглядае гэты інавацыйны прадукт:
А вось як выглядае праектар кітайскай кампаніі JMGO, выпушчаны яшчэ ў 2018 годзе:
Давайце паглядзім на прыладу зблізку. Калі Аляксандр Лукашэнка адкрыў каробку, то пабачыў там вось такі дэвайс — шэрая працяглая штука з чорнай рашоткай, паведамляе «Наша Нiва».
А вось як выглядае той самы праектар ад кампаніі Jmgo — Jmgo Explorer:
Вытворца прадае гэту прыладу праз аўкцыёны, на «Аліэкспрэсе» гэты лазерны тэлевізар можна купіць за $650.
Читайте также
- Наиболее титулованным клубом десятилетия является "Реал", но не мадридский
- Итоги массовых протестов в России: «Люди готовы выйти за свою свободу»
- В Петрозаводске умерли два пациента с коронавирусом
- «На меня смотрел весь зал…» Сергей Никитюк рассказал о жестком курьезе на съемках – актерский дебют провалился
- Парень запрыгнул на милицейскую машину в Барановичах и разбил лобовое стекло