Газовая атака на Барановичи, смерть водителя автобуса и что удивило Лукашенко в магазине «Дружба». О чем писали газеты в октябре 1929 и 1999 годов

27.10.2019 14:18

Газовая атака на Барановичи, смерть водителя автобуса и что удивило Лукашенко в магазине «Дружба». О чем писали газеты в октябре 1929 и 1999 годов

Газовая атака на Барановичи, смерть водителя автобуса и что удивило Лукашенко в магазине «Дружба». О чем писали газеты в октябре 1929 и 1999 годов

19 кастрычніка

Аддзел польскага банка ў Баранавічах

Як мы даведаліся, Банк Польскі ў бліжэйшы час створыць у Баранавічах свой правінцыйны аддзел. Гэты крок банка тлумачыцца той акалічнасцю, што Баранавічы набываюць усё большую значнасць у гаспадарцы Польшчы.

14 кастрычніка

Кіроўцу забіла токам

13 кастрычніка падчас павароту аўтобуса «Баранавічы-Моўчадзь» ровар, што ляжаў на даху машыны, зачапіўся за электрычны дрот. Кіроўца аўтобуса Шэўчык, жадаючы адчапіць ровар, схапіўся за дрот і атрымаў смяротны электрычны удар. Няшчасны кіроўца асіраціў жонку і двух дзяцей. Пасля такога трагічнага выпадку хацелася б спытаць, ці ўсё ў парадку ў мясцовым Магістраце, які церпіць занадта нізка спушчаныя электрычныя кабелі.

Атака на Баранавічы

Ужо за дзень да пачатку вучэнняў жыхары горада горача абмярковаўлі, ці праўда, што заўтра будуць пускаць газ. Інтэлігенцыя ўсміхалася і жартавала з начальнікаў штаба і камандзіраў, але тыя працягвалі сабе працаваць, каб усё добра было падрыхтавана.

10 кастрычніка, а 8-й гадзіне, у галоўным штабе ў кінатэатары Apollo (цяпер пляц паміж гатэлямі «Марыінскі» і «Гарызонт». – Рэд.) камандзіры, інструктары і медыкі атрымалі апошнія загады, пасля чаго разам з тэхнічнымі памочнікамі падаліся на свае пункты. А 10-й гадзіне было ўсё ў гатова. Сувязь, палявыя тэлефоны, санітаркі, харцэры і г.д. – усё пачало віраваць.

Імчыць па горадзе аўто цывільнага каменданта, які ў атачэнні цывільных ад’ютантаў аб’язджае пункты: Шаптыцкага (цяпер Савецкая), Макабі (яўрэйскі спартовы клуб у Польшчы) і кірмаш (цяпер на гэтым месцы збудаваны раддом). Камендант сочыць за падзеямі і моцна задаволены тым, як працуюць яго падначаленыя.

А 11-й гадзіне з’яўляюцца аэрапланы, якія пускаюць газ. Людзі плачуць – можа, за ўсе свае ранейшыя грахі выліваюць пакутніцкія слёзы. Кірмаш – самы складаны участак. Прамову каменданта аб «пачатку атакі на горад» тут слухае прынамсі 2000 чалавек. Пачынаецца ратаванне пацярпелых ад газавай атакі. Дапамогу на месцы атрымліваюць 40 легкапацярпелых добраахвотнікаў, што згадзіліся гуляць такую ролю падчас вучэнняў. Адной пацыентцы з-за моцнага атручвання газам патрабуецца дастаўка ў шпіталь.

Па палудні ў Баранавічы з боку, адкуль не чакаўся напад, улятае «варожая» кавалерыя ў чорных масках і трыўмфальна захоплівае гарадскую артылерыю. Пяхота, якая павінна абараняць горад з іншага боку, злосна тупае па Слонімскаму шасэ ў накірунку горада, павярнуўшы сваё аблічча разам з нагамі да Баранавіч.

Так як пяхота заўсёды пяхота, а бліскучыя штыкі больш трывалыя за конскія хвасты, войска рушыць усім размахам на «чорныя маскі», якія ў страху пачынаюць адыходзіць, засланяючыся дымам. Час ад часу чуваць стрэлы і лёгкія хмаркі з’яўляюцца ў небе.

Вясёлымі, мілымі і вельмі карыснымі былі гэтыя гадзіны як для войска, так і для цывільнага насельніцтва. Усе прайшло спраўна. Усе задаволеныя. Супрацьгазавая абарона таксама паказала сябе на вышыні дзякуючы высілкам войска і ўладаў LOPP (Ліга паветранай і супрацьгазавай абароны), а таксама ўсіх удзельнікаў гэтых вучэнняў.

Пасля заканчэння адбылося супольнае фатаграфаванне з гасцямі-лётчыкамі, каля помніка Невядомаму салдату (цяпер на месцы помніка клумба насупраць гатэля «Гарызонт». – Рэд.).

24 кастрычніка

Пераеханы аўтобусам

Аўтобус, які курсуе паміж Баранавічамі і Гарадзішчам, пераехаў Адама Панцэвіча, жыхара вёскі Мікулічы. Пацярпелага адвезлі ў гарадскі шпіталь, дзе дактары канстатавалі пералом нагі ў раёне сцягна.

Аматары патэфона

Да музычнай крамы пана Герца Цырынскага на вул. Шаптыцкага (цяпер Савецкая) 18 кастрычніка зайшлі два чалавекі і папрасілі паказаць мандаліну. Спрытнюгі доўга разглядалі розныя мандаліны, не могучы абраць нейкі пэўны інструмент. Гаспадар быў заняты іншымі кліентамі. Толькі праз некалькі хвілін, пасля выхаду з крамы вышэйзгаданых «кліентаў», пан Герц заўважыў адсутнасць швейцарскага патэфона коштам 140 злотых. Пагоня за злодзеямі не прынесла выніку.

26 кастрычніка

Крадзеж ровара

Пан Мацей Шукала пакінуў на падворку дома №2 па вуліцы Шасовай (цяпер Брэсцкая) ровар фірмы Dürkopp рэг. №324, коштам 150 злотых. Якое ж было расчараванне гаспадара, калі ён не знайшоў ровар пазней на падворку. Пешкам падаўся пан Шукала да паліцыі, каб паведаміць аб крадзяжы. Паліцыя ўжо ўзяла след злодзея-раварыста.

28 кастрычніка

Харцэрства

Харцэры ў Баранавічах падзеленыя на тры дружыны. Першая дружына існуе ў дзвюх гімназіях: дзяржаўнай імя Рэйтана і прыватнай пані Шуліцкай; другая ахоплівае сярэдне-спецыяльныя установы: тэхнічную і гандлёвыя школы; трэцяя – усе пачатковыя школы. Акрамя таго, самыя малодшыя харцэры групуюцца ў дружыне «ваўчанят». Да нядаўняга часу баранавіцкія дружыны належалі да брэсцкай харугвы, а з нядаўняга часу перайшлі да віленскай харугвы, пасля чаго ў горадзе пачаўся значны рост арганізацыі і яе працы. Да ўзмацнення становішча харцэрства ў мясцовым грамадстве ў значнай ступені прычыніўся камандзір атрада настаўнік пан Матыяшук, які з дэвізам «не колькасць, а якасць» узяўся за энергічную работу ў дружынах. Дзякуючы яму, хаця колькасць харцэраў у трох дружынах не такая і вялікая – каля 70 асобаў, з пункту погляду выканаўства, дысцыпліны а таксама вартасці маральнай і фізічнай іх можна параўнаць нават са сталічным харцэрствам.

Першым важным выступам харцэраў была дапамога ў супрацьгазавай абароне падчас авіягазавай атакі на Баранавічы (маюцца на ўвазе вучэнні, апісаныя вышэй. – Рэд.). Харцэрства фактычна паказала, што не толькі ўмее з фантазіяй насіць мундзір харцэрскі і разбіраць намёты на прыгарадных падарожжах, але, можа, у разе патрэбы годна дапамагае сваім блізкім.

Таму зычым харцарству і яе камандзірам далейшей плённай працы да дапамогі грамадскасці і папулярызацыі 10 сваіх харцэрскіх запаветаў.

31 кастрычніка

З нажом на рынак

На Канстанціна Малевіча, жыхара вёскі Анісімовічы Навамыскай гміны, напаў 28 кастрычніка а 19-й гадзіне яго супернік Спірыдон. Ён ударыў Малевіча нажом у правае сцягно, а таксама дубінай некалькі разоў па галаве. Пацярпелы знаходзіцца ў амбулаторыі гарадской бальніцы. Паліцыя шукае злачынцу.

Цяжкія пашкоджанні цела

28 кастрычніка жыхары вёскі Шпакоўцы Захар Раманка і Мікалай Савіч вярталіся з Новай Мышы дадому. Раптам, невядома адкуль, на дарогу выйшла банда сялян з Цюхнавіч на чале з Ваўком, жыхаром той самай вёскі. Яны пачала жорстка здеквацца з Раманкі, потым ударылі яго па галаве сякерай. Савіча, які абараняў суседа, білі палкамі і таксама сякерай па галаве. Цяжка параненага Раманку павезлі ў бальніцу, Савіч лечыцца дома. Хаўруснікаў з банды затрымалі і перадалі ў распараджэнне следчага суддзі.

Злодзей эмігрант у хаўрусе з мясцовым перакупшчыкам

15 кастрычніка абакралі кватэру пані Турэцкай па адрасе вуліца Каляёвая, 44 (цяпер Вільчкоўскага). Скралі жаночы і мужчынскі гардэроб на суму 2000 злотых. Адважны наш камісарыят паліцыі шмат працаваў, каб разгадаць загадку крадзяжу. Расследаванне і ператрус далі выдатныя вынікі. Учора былі затрыманыя эмігрант з Расіі Іваноў і «тутэйшы» перакупшчык скрадзенага Кіцун, у якога знайшлі ўвесь гардэроб. Пані Турэцкая на сёмым небе ад шчасця, а няўдзячны эмігрант-злодзей разам са сваім калегам сядзяць за кратамі.

Пажары

27 кастрычніка а 23-й гадзіне ў вёсцы Мілавіды пачаўся пажар у гаспадарцы Аляксандра Брончыка. Полымя ахапіла дом разам з хлявом і гумном, дзе захоўваўся сёлетні ўраджай. Моцна абгарэлі конь і карова. З людзей ніхто не пацярпеў. Гаспадар падлічыў страты ў 850 злотых. Будынкі былі застрахаваныя на 2000 злотых. Прычына пажару не выяўлена. Расследаванне праводзяць паліцэйскія з пастарунка ў Мілавідах.

4 кастрычніка

Былы вайсковец хоча змагацца, абараняючы жыдоў у Палестыне

Пан Раман Мушчак, інструктар асацыяцыі «Стралец» у Баранавічах, напісаў ліст да Саюза Жыдоў:

«Я гатовы ў любы момант паехаць з вамі ў Палестыну і змагацца за свабоду з тымі, хто змагаўся разам з намі за свабоду Рэчы Паспалітай. Як былы унтэр-афіцэр польскай арміі і інструктар стралковай асацыяцыі, я мог бы быць вельмі карысным і патрэбным у вашых шэрагах. Калі ласка, вазьміце мяне ў свае шэрагі, я гатовы ахвяраваць жыццём за вашу свабоду. Р. Мушчак».

На жаль, жыды пагардліва адмовілі шчырым намерам прапанаванай дапомагі з боку пана Р. Мушчака.

Газовая атака на Барановичи, смерть водителя автобуса и что удивило Лукашенко в магазине «Дружба». О чем писали газеты в октябре 1929 и 1999 годов

7 октября

Встречали высокого гостя

На прошлой неделе наш город с рабочим визитом посетил президент республики Александр Лукашенко.

Первым объектом, на который отправился руководитель государства, стал станкостроительный завод «Атлант». Как известно, это одно из крупнейших в республике предприятий машиностроительного комплекса. С 1993 года «Атлант» выпустил более 7 млн компрессоров для холодильников. Лукашенко ознакомился с работой цеха механической обработки двигателей для компрессоров «Ротор» и «Статор», сборочного и штамповочного цехов. Президента интересовала заработная плата рабочих, условия работы на заводе.

В ходе визита Александр Лукашенко посетил также локомотивное депо, в состав производственного корпуса которого входит 36 вспомогательных цехов и отделений различного назначения. Президент посетил единственный в республике цех разборки и сборки секций электропоездов, колесно-тележный цех. Там ему был показан и 1-й дизель-поезд класса «Люкс», собранный на лидском заводе.

Затем Лукашенко ознакомился с работой торговли, посетил фирменный магазин «Дружба» в Северном микрорайоне.

Десятки горожан встретили президента многочисленными вопросами на площади перед магазином. В первую очередь жителей интересовал рост цен на продукты.

Также горожане задавали вопросы, касающиеся низкого уровня заработной платы, проблем жилья, заготовки продукции на зиму, предпринимательской деятельности, зарубежных кредитов. О последнем, в частности, президент заявил: «За 5 лет я кредитов не брал, до сих пор отдаю кебичские…». Отвечая на вопрос об объединении белорусской и российской армии, Лукашенко был еще более категоричен: «Я армии объединять не буду… наши дети не должны воевать в Чечне».

После этого Александр Лукашенко ознакомился с работой торгового предприятия «Дружба». Он дал положительную оценку вкусовым качествам масла, колбасных изделий, хлеба. Президент был приятно удивлен ассортиментом производственных товаров универсама, причем на вопрос: «Есть ли все это на прилавках магазина каждый день?» – ответ покупателей был положительным.

Наталья Косикова

Читайте также: Массовая драка с топорами, курсы по сборке радиоприемников и открытие БЖД музея. О чем писали барановичские газеты в июле 80 и 20 лет назад

Побег из полицейского участка, пожар в Литовском лесу и переезд горисполкома в Дом искусств. О чем писали газеты в Барановичах 80 и 20 лет назад (июль)

Собака загрызла женщину, осужден работник суда и четверо утонувших на Мышанке за неделю. О чем писали газеты в Барановичах 80 и 20 лет назад (июнь)

Локомотив наехал на железнодорожную платформу, следователь спустил на врача собаку. О чем писали в Барановичах 80 и 20 лет назад (май)

Автобус наехал на военную повозку, рынок хотят превратить в авеню. О чем писали барановичские газеты 80 и 20 лет назад (апрель)

Источник