Фельчарка хуткай дапамогі: «У нас захварэла ўся адміністрацыя – нікога няма. Дыспетчары 103 таксама не працуюць»

12.05.2020 9:56

Фельчарка хуткай дапамогі: «У нас захварэла ўся адміністрацыя – нікога няма. Дыспетчары 103 таксама не працуюць»

Радыё Свабода пагутарыла з мінскимі медыкамі аб іх працы падчас COVID-19. Прапануем вам размову з Настай, фельчаркай хуткай дапамогі. Пасля інтэр’вью ў дзяўчыны пацвердзіўся тэст на каранавірус.

«Я з блізкімі не кантактую. Нядаўна піла каву з найлепшай сяброўкай — яна сядзела на адным канцы лавачкі, а я на другім. Вядома, на вуліцы, бо ў памяшканнях я ні з кім не сустракаюся. Мы вельмі даўно не бачыліся, а тут яна выпадкова мне напісала. Высветлілася, што мы знаходзімся на адной вуліцы. Таму прапанавала выпіць кавы, так мы хвілін 30 пагутарылі і разышліся. Часцей за ўсё бачу свайго сабаку, гуляю зь ім адна, бо не люблю ў кампаніі. Таму вялікай бяды не было, але ўжо і мне дах зрывае ад таго, што не магу бачыць тых, каго хачу.

У нас захварэла ўся адміністрацыя — нікога няма. Дыспетчары 103 таксама не працуюць, таму выклікі прымаюць нашы дыспетчары з усіх падстанцый. У іх ёсць свая праца, але цяпер яны вымушаныя яшчэ прымаць выклікі, таму не заўсёды могуць карэктна апытаць чалавека. Неяк быў выклік для рэанімацыі, брыгада прыехала і выявілася, што там былі родныя пацыента, хворага на каранавірус. Мэдыкі былі ў звычайным адзеньні, але трэба было хутка аказваць дапамогу. Ужо было позна апранаць касьцюмы, хаця яны ў іх былі.

На працы пераапранаюся і адпачываю ў адным пакоі з калегай. А яна жыве з братам-доктарам, хворым на каранавірус. Яна ходзіць на працу, а ён заражаны сядзіць дома. Калега ўзяла дадатковыя змены, каб дадому не вяртацца. Цяпер літаральна жыве на працы».

Чытайте таксама: «Она сгорела за четыре дня». 38-летняя женщина скончалась в Ляховичском районе

Источник