Еўрасаюз увёў санкцыі ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ 14 чыноўнікаў

07.11.2020 5:17

Еўрасаюз увёў санкцыі ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ 14 чыноўнікаў

Пад санкцыі, акрамя Лукашэнкі, трапілі яшчэ 14 беларускіх чыноўнікаў. Абмежаванні прадугледжваюць забарону наведвання краін ЕС і замарожванне еўрапейскіх актываў. Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg.

Санкцыі таксама ўведзены ў дачыненні да Віктара Лукашэнкі, Ігара Сяргеенкі, Івана Церцеля, Рамана Мельніка, Івана Наскевіча, Аляксея Волкава, Сяргея Аземшы, Андрэя Смаля, Андрэя Паўлючэнкі, Ігара Бузоўскага, Наталлі Эйсмант, Сяргея Зубкова, Андрэя Раўкова і Пятра Міклашэвіча.

Источник