Як немцы бамбілі Баранавічы 15 верасня 1939 года. Толькі ў раёне старога парку скінута 158 бомбаў

15.09.2021 11:47

Як немцы бамбілі Баранавічы 15 верасня 1939 года. Толькі ў раёне старога парку скінута 158 бомбаў

1 верасня 1939 года немцы напалі на Польшчу і пачалі наступ углыб краіны. Шмат забытых цяпер жыхароў горада і ваколіц былі прызваныя тады ў польскае войска і змагаліся на фронце з фашыстамі. Нехта загінуў, а многія трапіла ў нямецкі (правялі ў германскіх лагерах ваеннапалонных 6 год — да 1945 году і потым па вяртанню ў СССР не мелі статуса ветэранаў вайны) ці савецкі палон, ці проста вярнуліся дахаты.

Калі фашысты наблізіліся 14 верасня да Брэста, іх авіяцыя атрымала магчымасць рабіць налёты і на гарады, што знаходзіліся на ўсходніх ускрайках тагачаснай Польшчы – Вільню, Навагрудак, Баранавічы. 15 верасня першыя нямецкія бомбы ўпалі на наш горад. Пад атаку трапілі два вакзалы і радыёстанцыя.

Каля Цэнтральнага вакзала немцы знішчылі некалькі цягнікоў. Былі параненыя і забітыя сярод супрацоўнікаў чыгункі і мясцовых жыхароў.

Над радыёстанцыяй «Баранавічы» польскай супрацьпаветранай абароне пашчасціла падбіць адзін з нямецкіх сярэдніх бамбардзіроўшчыкаў DO-17, які не дацягнуў да свайго аэрадрома, загарэўся і разбіўся каля Растэнбурга. Радыёаператар з экіпажа памёр пазней у шпіталі. Баранавіцкая радыёстанцыя была пашкоджана і на нейкі час спыніла эфір, супрацоўнікі станцыі не пацярпелі.

«На радыёвяшчальную станцыю ў Баранавічах было скінута 158 бомбаў у непасрэднай блізкасці ад будынка, які змяшчае тэлерадыёвяшчальны апарат, і, хоць яны не трапілі непасрэдна на станцыю, лямпы вяшчання часткова зламаліся. Пасля бамбавання станцыя замоўкла ў пятніцу, 15 верасня», – паведамляў 3 чэрвеня 1941 года Юзэф Ельскі ў Лондане, падчас справаздачы аб баявых дзеяннях польскага войска ў верасні 1939 года.

Польскі вайсковец Уладзіслаў Клімек, які вярнуўся дадому, у Баранавічы, пасля таго, як горад заняла Чырвоная армія, пазней пісаў: «Мэтай адной з першых экскурсій па горадзе было вывучэнне раёнаў, якія пацярпелі ад нямецкіх бамбаванняў. Мы ўбачылі знішчаныя дамы і варонкі ад бомбаў, якія густа рассыпаліся ў ваколіцах радыёстанцыі. Вежы антэнаў, гонар горада, захаваліся, нягледзячы на вялікую колькасць бомбаў, раскіданых паблізу. Гэта ўразіла».

Дарэчы, на наступны дзень нямецкія самалёты бамбілі радыёстанцыю ў Вільні і здолелі яе знішчыць. Тады ж яны нанеслі ўдары па адрэзку чыгункі Вільня – Баранавічы і знішчылі два цягнікі. На чыгунцы Баранавічы – Сарны таксама знішчаны два цягнікі. Пад удар трапіў чыгуначны вузел Маладзечна.

Найноўшая ў даваеннай Польшчы баранавіцкая радыёстанцыя пачала працу ў верасні 1938-га і знаходзілася тады на ўскрайку Баранавіч. Яе будынак захаваўся ў старым парку і сёння ахоўваецца дзяржавай.

Пасля прыходу ў горад Чырвонай арміі радыёстанцыя была адрамантавана і 3 кастрычніка пачала новы эфір. Савецкая ўлада выкарыстоўвала яе ўжо ў сваіх мэтах.

У сваёй дакладной запісцы старшыня радыёкамітэта БССР Якельчык згадваў 11 верасня 1940 года: «Наяўнасць радыёстанцыі ў Баранавічах дазваляла не толькі рэтрансляваць перадачы Масквы і Мінска, але і давала магчымасць весці адмысловыя перадачы на Заходнія вобласці. У сувязі з гэтым праводзілася мясцовае вяшчанне, якое займала 3–4 гадзіны штодня. Туды ўваходзілі два выпускі «Апошніх навінаў» на беларускай мове і па адным на яўрэйскай і польскай мовах. Каля паўгадзіны на дзень адводзілася на гутаркі, што вяліся ў пагадненні з аддзелам прапаганды і агітацыі».

Чытайте таксама: Как устанавливали Советскую власть в Барановичах после сентября 1939 года

Найдено тело польского солдата из Барановичей. Сейчас разыскивают его родственников

Как барановичанка едва не попала в сексуальное рабство и факельное шествие пожарных. О чем писали барановичские газеты в октябре 1930 и 2000 годов

Приезд Лукашенко на электричке, трагедия на полигоне и сокращение в магистрате. О чем писали барановичские газеты в августе 1931 и 2001 годов

Источник

Разделы сайта

Свежие новости