Рэпер Вожык згадаў Баранавічы ў сваёй новай песне «Нас дзевяць мільёнаў»

08.08.2020 21:07

Рэпер Вожык згадаў Баранавічы ў сваёй новай песне «Нас дзевяць мільёнаў»

Пяць гадоў таксама напярэдні выбараў Вожык выклаў песню «Абіраем Лукашэнку». Толькі той трэк быў прасякнуты песімізмам, гэты ж наадварот прасякнуты верай у лепшае.

«У істэрыі зрання вяшчаў канал, але яго ніхто не глядзеў. Ад веку мы спалі і раптам усталі, а як усталі, дык выйшла, што сябе не пазналі. І ў краі, дзе не можна не адказаць на пытанне путане, мы ўсе яшчэ верым, што вясна настане», — пачынаецца трэк, які поўны згадак пра падзеі апошняга часу.

«Можа, для іх дзіва, але для нас нічога новага — нас біятлон навучыў заўзець за жаночую зборную. Можаце жартам называць мяне нямецкім агентам: флейта была заўжды была маім любімым інструментам… Я раней і сам не думаў, што мы будзем змагацца, але зараз мы нарэшце робімся нацыяй», — чытае Вожык.

Згадваецца ў песні і наш горад: «Беларусь – я люблю вас. Я люблю вас Віктары Юр’евічы і Сан Санычы. Люблю вас Салігорск, Бабруйск і Баранавічы. Я трошкі разбіраюся – гэта праўда любой. Я люблю вас Слонім, Масты, Магілёў».

Параўнайце новую песню са старой «Абіраем Лукашэнку», 2015 года:

Источник

Разделы сайта

Свежие новости