Праваабаронцы: 141 палітычная крыміналка заведзена ў Беларусі супраць жанчын, 49 жанчын у зняволенні

08.03.2021 10:56

Праваабаронцы: 141 палітычная крыміналка заведзена ў Беларусі супраць жанчын, 49 жанчын у зняволенні

Праваабарончаму цэнтру «Вясна» вядома як мінімум пра 141 палітычна матываваную крымінальную справу, заведзеную у Беларусі супраць жанчын ад пачатку выбарчай кампаніі.

Як мінімум 49 жанчын знаходзяцца ў месцах зняволення ці пад хатнім арыштам. Дзесяць з іх ужо асуджаныя на рэальныя тэрміны пазбаўлення волі, астатнія чакаюць судоў. 38 жанчын ужо прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

Яшчэ мінімум 17 жанчын асуджаныя да “хатняй хіміі” альбо на штрафы і зараз знаходзяцца на волі. Мінімум 75 жанчын зараз знаходзяцца на волі ў статусе падазраваных па крымінальных справах, частка з іх з’ехала за мяжу.

У Баранавічах у СІЗА з гэта спісу знаходзіцца Алена Уладзіміраўна Маўшук, фігурантка «Пінскай справы».

Источник