Памерла самая публічная супрацоўніца мінскага АМАПу Святлана Скаражонак. Ёй было 29 гадоў
Кіраўніцтва МУС і кіраўніцтва мінскага АМАПУ выказалі спачуванні яе родным праз старонкі ведамственнай газеты «На страже», піша Наша Ніва.
Святлане Скаражонак было 29 гадоў, яна паходзіла з Нясвіжа. Бацька-памежнік ў савецкія часы служыў у Афганістане і Туркменістане, маці — культработнік. Святлана была адзіным дзіцём у сям’і. Скончыла факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ, а пасля прайшла падрыхтоўку ў навучальным цэнтры МУС і ў 2014 годзе стала служыць у АМАПе.
Жаночы ўзвод у мінскім АМАПе быў створаны яшчэ ў 2009 годзе. Жанчыны-амапаўкі праводзяць дагляды ў судах, на канцэртах, спартыўных турнірах, а таксама патрулююць вуліцы.
У папярэдніх інтэрв’ю Святлана Скаражонак расказвала, што яе малады чалавек таксама служыць у АМАПе: «У нас з Максімам акрамя службы шмат агульнага, я б наўрад ці змагла сустракацца з чалавекам «з грамадзянкі». Калі ў нас супадаюць выхадныя, адпраўляемся на велапрагулкі ў парк, ходзім у кіно, тэатры».
Пытанне, ці мае смерць Святланы Скаражонак крымінальны характар, афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама пакінула без каментароў.
Читайте также
- Легендарный Уэйн Руни завершил карьеру игрока и стал главным тренером "Дерби Каунти"
- СМИ: В Москве мужчина выстрелил в мальчика за отказ отдать деньги
- «Друзья шутили: «Ты опять там что-то выиграла, что ли?» Поговорили с девушкой, которая выиграла 100 тысяч рублей от «Олонии»
- Дважды мама: Мерьем Узерли похвасталась цветущим видом (ФОТО)
- Минчанам разбили окна с бело-красно-белыми снежинками. Милиция: «Это высказывание мнения»