Новыя ператрусы ў беларускіх журналістаў 9 ліпеня. Абнаўляецца

09.07.2021 20:08

Новыя ператрусы ў беларускіх журналістаў 9 ліпеня. Абнаўляецца

Сілавікі прыйшлі да брэсцкага журналіста Максіма Хлябца, піша Zerkalo.io. У яго прайшоў ператрус. У Максіма Хлябца пасьля ператрусу забралі ноўтбук і тэлефоны, паведамляе «БАЖ». Ператрус праходзіў у рамках справы аб тэрарызьме, пiша «Радые Свабода».

Максім Хлябец праходзіць у якасьці сьведкі. Ён на свабодзе.

Журналіст Руслан Равяка (Іntex-press, Баранавічы) паведаміў, што ён вярнуўся з допыту ў КДБ: «Пакуль усё нармальна. Пад падпіскай аб неразгалошваньні».

ТГ-канал Onliner ​паведамляе, што сілавікі таксама прыйшлі зь ператрусам да іх журналісткі Настасьсі Зянько. Па стане на 14.30 ператрус у кватэры журналісткі Onliner Настасьсі Занько быў завершаны. Паводле выданьня, у пастанове на ператрус запісана, што апэратыўныя мерапрыемствы праводзяцца ў рамках арт. 293 КК (масавыя беспарадкі), арт. 342 КК (арганізацыя або ўдзел у дзеяньнях, якія парушаюць грамадзкі парадак). Гаворка ідзе пра акцыі пратэсту, якія прайшлі ў жніўні 2020 года. Настасьсю павезьлі на допыт, яе працэсуальны статус пакуль невядомы. У яе ёсьць адвакат, які будзе спрабаваць патрапіць на сьледчыя дзеяньні. У 17 гадзін стала вядома, што Настасься Занько ўжо на волі. Яна знаходзіцца пад падпіскай пра неразгалошваньне, таму падрабязнасьцяў сёньняшніх падзей расказаць ня можа.

Сілавікі прыйшлі таксама да адміністратара парталу «Виртуальный Брест» Андрэя Кухарчыка, у яго дома адбываецца ператрус. Падстава невядомая.

У Глыбокім прыйшлі да журналісткі Тацяны Смоткінай. «Пад’ехалі і да майго дома міліцыянты. Стаіць машына каля дома, міліцыянты чытаюць у ёй нейкія паперы пакуль. Усё, выходжу з сацсетак», — напісала Тацяна ў фэйсбуку.

Як паведамляе «Вясна», у рэдакцыю газэты «Ганцавiцкi час» прыйшлі праваахоўныя органы. Па словах супрацоўнікаў, гэта КДБ. Да рэдактара сайта «Першы Рэгіён» Паўла Дайліда прыйшлі невядомыя. Рэдактар службы навін сайта У Алега Супрунюка ў Берасьці дома адбыўся ператрус у рамках крымінальнай справы аб тэрарызьме. Забралі тэхніку. Вобшук праходзіў з удзелам КДБ. Алег Супрунюк на свабодзе і пад падпіскаю аб неразгалошваньні, паведамляе БАЖ.

У рэдакцыю сайту inform-progulka.by (Лунінец) таксама прыйшлі сілавікі, паведамляе БАЖ.

Міліцыя прыйшла да рэдактаркі сайту «Сильные Новости» Ірыны Вольскай і супрацоўніцы рэдакцыі Яўгеніі Крашчук. Вобшук адбываецца і ў галоўнай рэдактаркі Ганны Якштас — па месцы яе рэгістрацыі і дома, паведамляе выданьне.

Міліцыя прыйшла і да журналістаў «Сильных новостей» Натальлі Суславай, Юрыя Глушакова і Кацярыны Целіман. Як паведаміў тэлеграм-канал выданьня, праходзяць ператрусы, канфіскоўваюць тэхніку.

Інфармацыя абнаўляецца.

Мінімум 14 прадстаўнікоў мэдыясфэры і грамадзкіх актывістаў затрымалі 8 ліпеня па ўсёй Беларусі. Пра гэта сьведчаць дадзеныя праваабаронцаў.

Чытайце таксама: Силовики пришли к журналистам в Бресте и Минске

Политолог: «Зачистка идет планомерно, масштабно, шаг за шагом, и в результате нее независимых СМИ в Беларуси не останется»

«В настоящий момент осуществляется широкомасштабная операция по зачистке от радикально настроенных лиц»

Изъяли технику. Что происходит с Intex-press после обыска КГБ

Источник

Разделы сайта

Свежие новости