«Магчыма і мой дзед на гэтых нарах ляжаў». Што піша баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар з турмы КДБ

09.03.2021 11:46

«Магчыма і мой дзед на гэтых нарах ляжаў». Што піша баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар з турмы КДБ

«Ліст Уладзіміру Гундару адправіла хіба ўжо 25 дзён таму, адказу пакуль няма. Гэтая цытатата з ліста да ягонай жонкі Алены.

“Будынак, у якім я знаходжуся, пабудаваны ў 1929 годзе. Ад той пары яго шэсьцерні мелюць без перапынку. Колькі і якіх людзей шматпакутнай Бацькаўшчыны прайшло праз яе шэсьцерні. Цішка Гартны, Францішак Аляхновіч, магчыма і мой дзед (родны брат маёй бабулі) Ёзік Гундар на гэтых нарах ляжаў. Амаль усіх іх перамалолі, Аляхновіча, праўда, абмянялі на Браніслава Тарашкевіча, якога тут зламалі.

А вось гэтая махіна ня здоліла зламаць і перамалоць адну простую жанчыну, якая вартая ўсіх разам узятых мужчын – Ларысу Геніюш. Вось асоба, з якой трэба браць прыклад як любіць свій край, сваю зямлю, сваю Бацькаўшчыну. Вось на якім прыкладзе трэба прывіваць дзеткам патрыятызм, а не з Дзяржынскага ды іншых яму падобных. Таму думаю, калі гэтая махіна не справілася з жанчынай, то ня доўга чакаць Сонца ў нашае аконца. У гэтым прыкладзе я меў на ўвазе савецкую махіну, а наша ўсяго толькі дрэнная копія”.

Валодзя – фігурарант справы Аўтуховіча. Жыве ў Баранавічах. Цікавы суразмоўца, знаўца гісторыі, прынцыповы і прамы. Дома чакаюць жонка, котка, дзеці і ўнукі.

Адрас для лістоў: 220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8 Гундару Уладзіміру Тадэвушавічу.

Пішыце палітвязням, яны сядзяць за нашу свабоду».

Нагадаем, што раніцай 30 снежня 2020 года доме Уладзіміра Гундар прайшоў ператрус. Пасля гэтага яго павезлі ў Менск. Уладзіміру выстаўлены абвінавачанні на падставе арт. 289 КК РБ («Акт тэрарызму») і арт. 366 КК РБ («Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, або іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак»). Ён праходзіць па справе Аўтуховіча, былога афганца, якога на БТ назвалі лідэрам «тэрарыстычнага атрада», што падрываў машыны міліцыянтаў і спальваў дамы.

Чытайце таксама: «Сказали, что из минского КГБ». Как задерживали барановичского активиста и инвалида Гундаря

Присоединяйтесь к нам в Viber или Telegram, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или иметь возможность обсудить тему, которая вас взволновала.

Источник

Разделы сайта

Свежие новости