Дашкевіч пра цяперашнія ўмовы на Акрэсціна і ў Баранавічах: «За 5 гадоў у турмах я такога не бачыў. Пра гэта трэба крычаць»

09.11.2020 22:37

Дашкевіч пра цяперашнія ўмовы на Акрэсціна і ў Баранавічах: «За 5 гадоў у турмах я такога не бачыў. Пра гэта трэба крычаць»

Грамадскі дзеяч, хрысціянін Зміцер Дашкевіч выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту, якія ён адбываў на Акрэсціна і ў Баранавічах. У каментары для «Нашай Нівы» Зміцер падзяліўся сваімі ўражаннямі.

«Мяне падвяло жаданне перакусіць. Калі я выйшаў з «Макдональдса», то адразу пад’ехалі дзве «Джылі», адкуль выскачылі шасцёра байцоў нейкага падраздзялення. Усё гэта было невыпадкова — як толькі мяне затрымалі, то адзваніліся палкоўніку: «Задача выкананая».

Даволі спакойна мяне завезлі ў Маскоўскае РУУС, а адтуль ужо ў ЦІП на Акрэсціна. Там мяне спачатку пасадзілі ў самую звычайную камеру, але толькі я лёг спаць, як мяне папрасілі сабрацца і выйсці адтуль.

Завялі ў бетонную клетку. Статус гэтай клеткі вызначыць вельмі складана — гэта не ізалятар і карцар. І ў ізалятары, і ў карцары на ноч павінны адкідвацца нары, ёсць заўсёды вада. А гэта была самая звычайная катоўня.

Источник

Разделы сайта

Свежие новости