«Дармаеды» пачалі напоўніцу плаціць за гарачую ваду ўжо з верасня, сумы — астранамічныя

Сумы ўражваюць — 273 рублі ў аднаго чалавека, 220 рублёў у іншага. Кватэры — двухпакаёвыя.
У абодвух маёмасць зарэгістраваная на сваякоў, якія па беларускіх законах сталі лічыцца «дармаедамі», піша «Наша Нiва».
Мы праглядзелі жыроўкі, каб разабрацца, адкуль вылезлі такія шалёныя лічбы.
Аказалася, што справа ў «эканамічна абгрунтаваным тарыфе» на падагрэў вады, які складае 88,99 рублёў за Гкал замест былых 18,48 рублёў — розніца амаль у пяць разоў!
У Міністэрстве ЖКГ адмовіліся ад каментарыяў, спаслаўшыся на тое, што «выконваюць распараджэнні іншых органаў».
У разліковых цэнтрах кажуць, што толькі ў сталіцы ці не дзясяткі тысяч людзей атрымалі жыроўкі з новымі сумамі.
Пры гэтым застаецца незразумелым, як гэта спалучаецца з ранейшымі заявамі аб тым, што ўвядзенне новых тарыфаў пераносіцца на 2020 год.
Читайте также
- Почему индивидуальная обратная связь ускоряет усвоение материала в 2-3 раза?
- Стрейч пленка прозрачная для сохранности товаров при переезде
- Современные технологии модульного строительства
- Спортивное питание: секреты успешного восстановления
- Почему миф «один клей для всего» рушится на практике: история провала проекта

Разделы сайта
Свежие новости
