Быў у рабстве, але прыязджаў у Беларусь — разбіраемся ў гісторыі беларуса, які праз 14 гадоў адшукаўся ў Расіі

07.09.2021 8:17

Быў у рабстве, але прыязджаў у Беларусь — разбіраемся ў гісторыі беларуса, які праз 14 гадоў адшукаўся ў Расіі

«Па сутнасці ўсё пачалося з таго, што Андрэй, які спакойна працаваў у Маскве, у 2008 годзе ў кампаніі нейкіх дзяўчат вырашыў адпачыць. І на Плошчы трох вакзалаў, адкуль часцей за ўсё і трапляюць у працоўнае рабства, ён з тымі дзяўчатамі і піў. Прачнуўся на наступны дзень ужо ў аўтобусе, які ўязджаў у Дагестан, — расказвае Арцём Ганчароў, супрацоўнік арганізацыі «Альтэрнатыва». —

Калі аўтобус спынілі на пасту, паліцыя Андрэя высадзіла. Кіроўца прапаноўваў сілавікам грошы, каб яму аддалі беларуса, але паліцэйскія не захацелі. На наступны дзень паліцэйскія спынілі нейкую дзяўчыну — і самі адправілі і Андрэя, і яе на цагляны завод.

З таго моманту і пачаліся яго падарожжы».

Купрэенка за гэтыя гады быў і пастухом у гарах, і чыніў рыбацкія сеткі, і працаваў на цагляных заводах. Акрамя таго, працаваў у шэрагу месцаў проста чорнарабочым, рабіў усё.

«З 2008 года Андрэй па сутнасці працаваў за ежу. Было літаральна некалькі месцаў, дзе яму плацілі грошы за працу, але часцей за ўсё яму давалі толькі ежу. На такіх працах ён мог заставацца месяц-два, часам нават паўгода — спадзяючыся, што ўсё ж дадуць грошы. Калі ён разумеў, што не заплацяць — ён сыходзіў, ці збягаў, у залежнасці ад абставін. У некаторых месцах збегчы не атрымлівалася ці яго вярталі — там Андрэй затрымліваўся на некалькі гадоў, — тлумачыць Ганчароў.

Гэта не такое рабства, дзе чалавек сядзіць 14 гадоў, прыкаваны да сцяны ў падвале. Рабства ў прынцыпе не бывае такім, хіба толькі ў адзінкавых унікальных выпадках. Людзей ніхто не прыкоўвае, бо гэта ж працоўная сіла.

Каб чалавек не збег, дастаткова яго запалохаць фізічна, тады псіхалагічна ламаецца воля, знікае прага да свабоды і іншага жыцця. І за доўгі час такога жыцця чалавек мяняецца, прывыкае разлічваць толькі на сябе, і нават калі сыходзіць з падобнай працы, то пасля бадзяецца, не шукаючы дапамогі, бо не верыць людзям, не верыць, што хтосьці можа нечым яму дапамагчы.

Калі верыць Андрэю, то яму вельмі пашанцавала. Бо ён кажа, што яго ніхто не збіваў за ўсе гэтыя гады. Мне верыцца з цяжкасцю, гэта проста цуд — але ён настойвае, што не білі.

Але і на выгляд Андрэй фізіялагічна моцны, нават шматгадовая цяжкая праца яго толькі загартавала, тут я трохі нават здзіўлены».

З 2007 года Андрэй быў у вышуку — заяву напісала яго маці. У 2018 годзе, паведамляе беларуская міліцыя, Купрэенка трапіў у поле зроку паліцэйскіх Кабардзіна-Балкарыі. Тады ж ён сам нібыта напісаў заяву, каб спынілі яго вышук.

«Арцём Ганчароў пацвярджае гэта:

«Так, бо Андрэй вырас у дзіцячым доме, з маці стасункі не падтрымліваў. І цяпер не хоча з ёю звязвацца. І калі яму тады паліцэйскія паведамілі пра вышук, ён насамрэч сказаў, што ўсё ў парадку, не трэба яго шукаць і напісаў тую заяву. Гэта даволі тыповая гісторыя».

Акрамя таго, беларускі МУС кажа, што Купрэенка прыязджаў у Беларусь рабіць пашпарт у 2019 годзе. Ганчароў, са слоў Андрэя, пацвердзіў і гэты факт.

«Так, гэта праўда, проста спачатку сам Купрэенка нічога не сказаў пра гэта нават нам. Ён зноў трапіўся недзе ў Расіі паліцыі, і яму далі месяц аднавіць дакументы. Ён паехаў, зрабіў пашпарт і вярнуўся — да таго ж працадаўцы ці да іншага дакладна не адкажу.

Апошні працадаўца адабраў у Андрэя дакументы. Купрэенка працаваў у яго, да аднаго моманту. Неяк ён не даглядзеў каня — той збег. Андрэй спалохаўся, пабаяўся вяртацца з такімі навінамі і проста сышоў, вярнуць у гаспадара свой пашпарт нават не стаў спрабаваць. І да мінулага тыдня ён недзе бадзяўся, падпрацоўваў то тут, то там.

Пасля даведаўся, што ён зноў у вышуку і сам знайшоў нас. Цяпер мы дапамагаем Андрэю. Мы яго накармілі, апранулі, зробім часовае пасведчанне асобы і дапаможам вярнуцца ў Беларусь. Там Андрэй адновіць пашпарт і калі пасля захоча — то зможа пазваніць нам і папрасіць дапамагчы з нармальнай працай. У такім разе мы дапаможам яму адшукаць працу ў Расіі, дзе будзе жыллё, ежа, дзе не кінуць з грашыма», — кажа Арцём Ганчароў.

Ён адзначае: гісторыя Андрэя Купрэенкі, на жаль, не ўнікальная. Бывалі і больш неверагодныя выпадкі.

«Летась увосені да нас трапілі аж трое грамадзян Беларусі. А на той момант ужо былі межы паміж Расіяй і Беларуссю перакрытыя. Высветлілася, што гэта самыя сапраўдныя беларускія бамжы, якіх недзе ў Беларусі цыгане спаілі, скралі і вывезлі лясамі-балотамі ў Расію. Там прымусілі працаваць на сябе — сарціраваць смецце на сметніках.

Мы іх вярнулі ў Беларусь назад. А што было з імі рабіць?»— пасміхаецца Ганчароў.

Наша Нiва

Читайте также: Вот сколько белорусов в 2020-м стали жертвами торговли людьми

Завершено следствие в отношении могилевчанина, который держал людей в сарае и заставлял их попрошайничать

Источник

Разделы сайта

Свежие новости

"А глазки то папины!": Горбунов впервые показал лицо 4-летнего сына Ивана – несколько лет скрывали его от публики

Генпрокурор о «карте поляка»: Все это элементы гибридной войны

Возможности Близнецов, отношения Львов и планы Водолеев. Подробный гороскоп на 18 сентября

Юниорский чемпионат Европы по водному поло. Определились полуфиналисты

Блогер Валя Карнавал в 19 лет купила Merсedes за 22 млн рублей

Официантка из Петрозаводска, участница шоу «Пацанки», ковырялась руками в салате посетительницы

"Люди часто это игнорируют": психиатр рассказал, какими расстройствами чаще всего страдают украинцы

«Пытаются искать изъяны в работе в надежде на скидку». Что бесит мастера по ресницам

Студенты ТГМУ посетили клинический центр Приморья

Лига конференций. Украинский защитник получил перелом костей черепа

Отчеты по Википедии